Беларуская Народная Рэспубліка (БНР)
— гэта незалежная беларуская дзяржава, абвешчаная ў 1918 годзе, пасьля больш
чым 200-гадовага знаходжаньня Беларусі ў складзе Расейскай Імпэрыі ад канца XVIII ст.,
калі Беларуска-Літоўская дзяржава (Вялікае Княства Літоўскае) была гвалтам далучана
да Pacei. Такім чынам, БНР — гэта працяг тысячагадовай беларускай дзяржаўнасьці з
часоў Полацкага княства.