Тэлефонная сетка Салігорска пераходзіць на шасьцізнакавую нумарацыю
23 чэрвеня ў Салігорску і Салігорскам раёне ўводзіцца шасьцізнакавая нумарацыя замест пяцізнакавай.
Як паведамляе "Белтэлеком", пераход на новую нумарацыю адбудзецца ў ноч з 22-га на 23 чэрвеня ў 00.00 гадзін. У жыхароў Салігорска і Салігорскага раёна нумара будуць пачынацца на "двойку" - 2ххххх (да старога нумара наперадзе дадаецца "2").
Зьявяцца і новыя нумары для новых абанэнтаў: 210000-210903 і 280000-281095.
Тэлефанаваць жыхарам Салігорска з іншых гарадоў Беларусі трэба будзе па новым кодзе - 8 0174, які заменіць наяўны 8 01710.
Прыклад: 8 0174 2ххххх. Міжнародны набор - +375 174 2ххххх.
Аўтаінфарматар паведаміць правільны парадак набору нумара ў выпадку памылкі.
Нумар даведкавай службы па інфармаваньні абанэнтаў аб зьмене парадку набору нумароў - 153.
"Белтэлеком" тлумачыць, што ў Салігорску больш 100 тыс. жыхароў, і для таго, каб забясьпечыць усё насельніцтва горада і раёна тэлефоннай сувязьзю, у эксплёатацыю ўводзяцца новыя АТС. Каля 42 тысяч абанэнтаў у Салігорску і амаль 6.500 у раёне карыстаюцца тэлефоннай сувязьзю.
Сёлета плянуецца вылучыць яшчэ 2 тыс. нумароў для горада і 780 для раёна, дзякуючы чаму значна паменшыцца чарга на ўсталёўку тэлефона.
Па матэр'ялах: saligorsk.org
|