Всё что мне интересно

Сайт на белорусском и русском языках

Навигация

Главная
Фотоколлекция
Новости проэкта
Наши баннеры
Ссылки
Друзья сайта
Наши контакты
Гостевая книга

Новости

Свежая новость
Все новости

Беларусь

История Беларуси
  БНР
    Першы ўрад БНР
    Уся гісторыя(рус)
    1 ўстаноўчая грамата
    2 ўстаноўчая грамата
    3 ўстаноўчая грамата
  Беларускія сімвалы
Города Беларуси

Развлечения

Анекдоты
SMS ки
Тосты
Поздравления
Афоризмы

Праца з HTML

Скрыпты
Cлоўнік тэгаў

Беларусь




Цитата


Изображение




 

Другая Ўстаўная Грамата


да народаў Беларусі

У часе сусьветнай вайны‚ што бурыць адны моцныя дзржавы і аслабляе другія‚ абудзілася Беларусь да дзяржаўнага жыцьця.

Пасьля трох з паловаю вякоў няволі ізноў на ўвесь сьвет кажа беларускі народ аб тым‚ што ён жыве і будзе жыць. Вялікі народны Збор — Усебеларускі Зьезд 15—17 сьнежня 1917 року‚ дбаючы аб долі Беларусі зацьвердзіў на яе землях рэспубліканскі лад. Выпаўняючы волю Зьезду і баронячы дзяржаўныя правы народу‚ Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду гэтак пастанаўляе аб дзяржаўным устроі і аб правох і вольнасьцях яе грамадзян і народаў:

1. Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай.

2. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага‚ роўнага‚ простага‚ патаёмнага і прапарцыянальнага выбарчага права‚ не зважаючы на род‚ народнасьць і рэлігію.

3. Да часу‚ пакуль зьбярэцца Устаноўчы Сойм Беларусі‚ заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Усебеларускага Зьезду дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Беларусі.

4. Спаўняючая і адміністрацыйная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сакратарыяту Беларусі‚ які назначаецца Радаю Зьезду і перад ёю трымае адказ.

5. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасьць слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў; безумоўная вольнасьць сумленьня‚ незачэпнасьць асобы і памешканьня.

6. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію; абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі.

7. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права ўласнае ўласнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца бяз выкупу тым‚ што самі на ёй працуюць. Лясы‚ вазёры і нутро зямлі абвяшчаюцца ўласнасьцю Беларускай Народнай Рэспублікі.

8. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўстанаўляецца найбольшы 8-гадзінны рабочы дзень. Абвяшчаючы ўсе гэтыя правы і вольнасьці грамадзян і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі‚ мы‚ Спаўняючы Камітэт Рады Зьезду‚ абавязуемся пільнаваць законнага парадку жыцьця ў Рэспубліцы‚ сьцерагчы інтарэсаў усіх грамадзян і народаў Рэспублікі і захаваць правы і вольнасьці працоўнага люду. А таксама даложым усіх сілаў‚ каб склікаць у найбліжэйшым часе Ўстаноўчы Сойм Беларусі.

Усіх верных сыноў Беларускай Зямлі клічам памагчы нам ў цяжкой і адказнай нашай працы. Спаўняючы Камітэт Рады 1-га Ўсебеларускага Зьезду

Выдана ў Менску-Беларускім 9 сакавіка 1918 року.

Па матэр'ялах сайтаў:
bnr.belinter.net  radabnr.org  bielarus.net

Copyright © 2007 Vandrounik- DESIGN. All rights reserved. Все права на авторские материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии с международным законодательством об авторском праве и смежных правах. При любом использовании авторских материалов ссылка на vandrounik.narod.ru обязательна.

 

Реклама на сайте




Наш баннер






Реклама на сайте




Ключевые слова

Солигорск, Салігорск, Беларусь, Белоруссия, Belarus, ВКЛ, ЛитБел, БНР, БССР

Наши счётчики




Hosted by uCoz