Беларускія нацыянальныя сімвалы
Беларуская нацыянальная сімволіка — гэта комплекс універсальных
семантычных знакаў, колераў і выяў, якія адлюстроўваюць гістарычную
традыцыю і этнічную памяць беларускага народа, яго эстэтычны густ і
светаўспрыманне, філасофскае асэнсаванне свайго месца ў еўрапейскай
цывілізацыі. Беларуская нацыянальная сімволіка ўключае гістарычны
герб Пагоня і створаны на яго аснове бела-чырвона-белы
сцяг. Паходжанне герба Пагоня сягае ў глыб стагоддзяў і генетычна
звязана са старажытнаславянскай ваеннай традыцыяй народнай пагоні
эпохі родаплемяннога ладу — найважнейшай функцыяй арганізацыі жыцця
і побыту ўсіх славянскіх плямён, калі кожны чалавек быў у адказе за
жыццё свайго супляменніка. У выпадку раптоўнага нападу праціўніка і
захопу ў палон членаў абшчыны кожны мужчына, які меў права насіць
зброю, быў абавязаны пешкі або конна кідацца ў пагоню за ворагам,
каб адбіць палон. Ва ўмовах ваеннай дэмакратыі традыцыя народнай
пагоні выконвалася безумоўна і захоўвалася стагоддзямі і ў эпоху
Кіеўскай Русі, і ў часы ВКЛ. Іпацьеўскі летапіс паведамляе пра
пагоню жыхароў Берасця ў 1280 г. за польскім ваенным атрадам у 200
чалавек, які «паваяваў» аколіцы горада і 10 вёсак па р. Кросна.
Грамата вялікага князя ВКЛ і караля польскага Ягайлы, датаваная 1387
г., адназначна тлумачыла пра абавязак пагоні насельніцтву Полацкай
зямлі, Мсціслаўскага княства, Наваградскай зямлі, Гарадзеншчыны:
«Згодна старажытнаму звычаю, ваенны паход застаецца абавязкам, які
здзяйсняецца ўласнымі затратамі і выдаткамі. У тым жа выпадку, калі
прыйдзецца праследаваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, то для
праследавання, якое па-народнаму называецца пагоняй, абавязваюцца
адпраўляцца не толькі рыцары, але і кожны мужчына, якога б ён ні быў
паходжання і стану, толькі б ён быў здольны насіць зброю». Галоўнаю
прычынаю трывалага існавання і замацавання на землях Беларусі
старажытнай традыцыі народнай пагоні былі бясконцыя паходы і войны
суседніх народаў і княстваў з Х ст. па 1670-я гады. Гэта было
выклікана выключна важным геастратэгічным размяшчэннем Беларусі на
скрыжаванні найважнейшых гандлёвых шляхоў з Поўначы на Поўдзень
(шлях «з варагаў у грэкі») і з Захаду на Усход (з Еўропы на Маскву,
на Паволжа і далей, у Сярэднюю Азію). Так, у Х—ХІІІ стст. князі
варажскія, наўгародскія, смаленскія, кіеўскія і іх саюзнікі пры
ўдзеле стэпавых качэўнікаў здзейснілі на тэрыторыі Беларусі больш за
100 паходаў. Да гэтага трэба дадаць напады польскіх ваенных атрадаў
і галіцка-валынскіх дружын, якія ў другой палове ХІІІ ст. не аднойчы
прыводзілі з сабой мангола-татарскае войска. Найцяжэйшым праціўнікам
для Беларусі на працягу амаль 200 гадоў быў крыжацкі ордэн. З
тэрыторыі Прусіі, Лівоніі і Польшчы з пачатку ХІІІ ст. і па 1410 г.
ён зрабіў больш за 140 паходаў на землі Панямоння, Падзвіння і
Берасцейшчыны. У адказ было праведзена больш за 60 паходаў, многія з
якіх мелі характар традыцыйнай пагоні. Крымскія татары на працягу
1476—1567 гг. здзейснілі ў межы ВКЛ 75 рабаўнічых рэйдаў за людскім
палонам. Бясконцыя паходы рускіх вялікіх князёў і цароў з канца XV
ст. скончыліся руска-польскай вайной 1654—1667, калі загінула больш
за палавіну насельніцтва Беларусі. Ідэя абароны Бацькаўшчыны,
сфакусіраваная ў традыцыі народнай пагоні, стала цэментуючай
дзяржаўнай ідэалогіяй для ўсіх жыхароў Беларусі і ВКЛ і
ператварылася ў ідэалагічны знак і сімвал эпохі, а пад уплывам
еўрапейскай геральдыкі і рыцарскіх традыцый увасобілася ў графічны
сімвал — герб Пагоня. Упершыню гэты сімвал зафіксаваны як герб каля
1270 г. у старажытным беларускім горадзе Наваградку (Навагрудку).
Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў Рачынскага, Альшэўскага,
Румянцаўскага і Еўраінаўскага спісаў, Хронікі Быхаўца і «Хронікі
польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага, герб
уяўляў сабой «чалавека на коні з мечом, а то знаменуючи через той
герб пана дорослого лет, хто бы мог боронити мечом Отчизны своее».
Паводле Іпацьеўскага летапісу, такім гербам карыстаўся навагрудскі
князь Віцень, які каля 1293 г. «измысли себе герб и печать: рыцер
збройны на коне з мечом еже ныне наричут Погоня». Пазней пячатка з
гербам Пагоня з’явілася ў полацкіх князёў. Самая ранняя з іх
датуецца 1330 г. З’яўленне знака Пагоня праз геральдыку і
сфрагістыку ў Навагрудку і Полацку тлумачыцца тым, што гэта былі
сталіцы двух найбуйнейшых дзяржаўных аб’яднанняў — Полацкай і
Навагрудскай зямель. Полацк і Навагрудак былі галоўнымі ваеннымі
базамі адпору крыжацкай агрэсіі на Беларусі. Графічная выява
герба Пагоня прайшла пэўныя шляхі развіцця. Вядома 5 варыянтаў
герба: коннік з німбам вакол галавы; без німба; з мячом, але без
шчыта; з мячом і шчытом, на якім герб Калоны; з мячом і шчытом, а на
ім 6-канцовы крыж. Крыж гэты ідэнтычны крыжу Ефрасінні Полацкай —
святыні Полацкай зямлі. Упершыню ён з’явіўся на гербавым шчыце
грабніцы вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Ягайлы. Пячаткі з
выявай коннага воіна мелі ў ХІІІ ст. смаленскія князі і наўгародскі
князь Аляксандр Неўскі, у XV ст. вялікі маскоўскі князь Васілій І
Дзмітрыевіч. У аснове расійскіх гербаў XIV ст. і больш позніх
(Яздок, Сакольнік, Георгі Пераможца) таксама ляжыць вобраз
старажытнаславянскай Пагоні, сведчыць пра этнічную блізкасць
беларусаў і рускіх. Герб Пагоня меў самае шырокае распаўсюджанне і
выкарыстанне ў сярэдневяковай Беларусі. Паводле Статутаў ВКЛ 1566 і
1588 г., кожны павет быў абавязаны мець пячатку з Пагоняй. Выява
Пагоні абавязкова прысутнічала на ваяводскіх сцягах-харугвах. Гэтым
гербам упрыгожваліся вежы гарадскіх магістратаў і ўязныя брамы
гарадоў і замкаў. Яна была на галоўнай пячатцы вялікага князя ВКЛ,
чаканілася на манетах дзяржавы. Як дзяржаўны сімвал герб меў
выгляд шчыта барочнай формы, асноўнае поле якога было пурпуровага
колеру, а сярэдзіну займала выява беласнежнай Пагоні. У адборы
колераў для сімволікі, яе колернай гаме праявіліся нацыянальныя
традыцыі і мастацкі густ нашых продкаў. Славяне асабліва шанавалі
белы і чырвоны колеры, лічылі іх свяшчэннымі, гэта былі асноўныя
колеры іх адзення. У белае адзенне з чырвоным поясам апраналіся
старэйшыны плямён і язычніцкія першасвятары. Генетычныя вытокі
любові славян да двух колераў схаваны ў глыбіні тысячагоддзяў, у
часах індаеўрапейскай агульнасці, калі ў большасці плямён белы і
чырвоны колеры абагаўляліся. Белы колер у тагачасным светаўспрыманні
атаясамліваўся з колерам матчынага малака. Ён асацыіраваўся з
карміцелькай-зямлёй, з маці-прыродай, з маці-жанчынай. Чырвоны колер
лічыўся сімвалам агню і вечнага жыцця. У сувязі з развіццём
язычніцкай рэлігіі з’явілася вера ў замагільнае жыццё. Таму
памерлых, асабліва дзяцей, пасыпалі чырвонай мінеральнай фарбай —
вохрай, чым як бы доўжылі жыццё нябожчыка на тым свеце. Пасля
рассялення ў І тысячагоддзі н. э. усходне-славянскіх плямён на
тэрыторыі Беларусі і асіміляцыі тут балцкага і угра-фінскага
насельніцтва, старажытныя традыцыі захаваліся, але ў сувязі з
далейшым духоўным развіццём грамадства сэнсавае значэнне белага і
чырвонага колераў значна пашырылася. Белае стала сімвалізаваць знак
дабра, знак чысціні, крынічнай вады, шляхетнага серабра. Чырвонае
стала знакам жыватворнага агню, сімвалам адвагі і ваяўнічасці,
храбрасці, доблесці і праведнай крыві, пралітай за Айчыну. У
найбольшай пашане ў продкаў беларусаў лічыўся пурпуровы колер.
Пурпур сімвалізаваў лепшыя якасці мужчыны-воіна, а для князя быў
знакам яго боскага паходжання. Адзенне пурпуровага колеру маглі
насіць толькі князі і каралі. Па гэтай прычыне першыя сцягі
правіцеляў зямель і княстваў мелі менавіта такі колер. Узнятыя сцягі
паказвалі ўсяму войску, дзе знаходзіцца іх князь (кароль, правіцель)
або ўвогуле, што ён прысутнічае на полі бою. У пачатку XVI ст. на
Беларусі, як і па ўсёй Еўропе, сталі з’яўляцца сцягі, звязаныя
сваімі колерамі з гербам дзяржавы. Паводле законаў геральдыкі
асноўным колерам сцяга стаў колер беласнежнай коннай Пагоні. У
сярэдзіне палотнішча праходзіла гарызантальная пурпуровая паласа,
якая адпавядала колеру геральдычнага шчыта. Так узнікла трохпалоснае
спалучэнне — бела-чырвона-белага колераў. Упершыню графічна
зафіксаваны сцяжкі такога колеру ў конніцы ВКЛ, паказанай на палатне
«Бітва пад Оршай у 1514 г.», што захоўваецца ў Нацыянальным
мастацкім музеі ў Варшаве. У гэты час з’явіўся і бела-чырвоны
польскі сцяг. Пасля Люблінскай уніі 1569 г., калі стала закладвацца
федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, якая аб’яднала Польскае
каралеўства і ВКЛ з адзіным каралём (ён жа адначасова і вялікі князь
ВКЛ), пачаліся першыя спробы аб’яднаць абодва сцягі ў адзін, тым
больш што ў аснове іх ляжалі аднолькавыя колеры — белы і чырвоны. У
1605 г. кароль Жыгімонт III Ваза ўжыў трохпалосны
чырвона-бела-чырвоны сцяг, а крыху пазней з’явіўся
бела-чырвона-бела-чырвоны сцяг як спроба аб’яднаць абодва сцягі
членаў федэрацыі. Аднак такі сцяг не прыжыўся, і дамінаваць стаў
польскі сцяг. Ваяводствы, створаныя ў ВКЛ, у час адміністрацыйнай
рэформы 1565—1566 гг. (Берасцейскае, Віцебскае, Мінскае,
Мсціслаўскае, Наваградскае, Полацкае і інш.) мелі самастойныя
сцягі-харугвы, якія яны атрымлівалі цэнтралізавана з
велікакняжацкага скарбу. На ўсіх іх была выява Пагоні. Беларускія
ваенна-служылыя татары ў XVI—XVIII ст. выстаўлялі войска пад уласнай
харугвай бела-чырвона-белага колеру з выявай па цэнтры паўмесяца і
зоркі. Мелі яны і свой воінскі сімвал — г. зв. татарскую Пагоню, дзе
коннік замест мяча трымае лук, шчыт адсутнічаў. Праваслаўная
рэлігія з часоў хрышчэння зямель Беларусі ашчадна ставілася да
старадаўніх традыцый і сімвалаў, звязаных з воінскім служэннем, і
ўсяляк іх асвячала. У гадзіну цяжкіх выпрабаванняў царква заўсёды
была з народам, заклікаючы яго грудзьмі стаяць за радзіму і веру.
Святары і манахі былі ў складзе дружын, натхняючы воінаў на
праведную бітву, адпявалі загінуўшых, перавязвалі параненых,
арганізоўвалі шпіталі, збіралі сродкі і правіянт для пацярпелых
воінаў. Лёс царквы шчыльна пераплёўся з лёсам і гісторыяй Беларусі,
яе народам і нацыянальнымі сімваламі. Пра гэта сведчыць і
бела-чырвона-белая стужка, уключаная ў камплект адзення царкоўных
іерархаў. Яна трактуецца як знак патрыяршай улады, як сімвал
настаўніцкай місіі Ісуса Хрыста на зямлі, перададзенай яго вучням,
як вогненны след яго праведнага слова на бязгрэшнай чыста-белай душы
верніка. З канца XVIII ст. і да сярэдзіны ХІХ ст. пытанне пра
беларускую нацыянальную сімволіку было знята з гісторыі Беларусі,
але яно ўзнікла ў час паўстання 1863—1864 гг., калі К. Каліноўскі
вярнуўся да сімвала Пагоні. Ёсць падставы меркаваць, што ён адрадзіў
да жыцця і бела-чырвона-белы сцяг. З канца ХІХ ст. у Пецярбургу
дэмакратычная студэнцкая моладзь Беларусі і Літвы на сваіх
культурна-асветных вечарынах выкарыстоўвала Пагоню і нацыянальны
сцяг. Шматлікія факты сведчаць аб неаднаразовым выкарыстанні
беларускай нацыянальнай сімволікі ў дарэвалюцыйны час у Вільні,
Санкт-Пецярбургу, Мінску і інш. гарадах. Пасля Кастрычніцкай
рэвалюцыі 1917 г. салдаты-беларусы 12-й дзеючай арміі насілі ўшытыя
ў пятліцы шынялі бела-чырвона-белыя нацыянальныя стужкі. Беларуская
нацыянальная сімволіка прысутнічала ў снежні 1917 г. на
Усебеларускім з’ездзе ў Мінску. Абвешчаная 25.3.1918 г. Беларуская
Народная Рэспубліка (БНР) зрабіла герб Пагоня і бела-чырвона-белы
сцяг сваёй афіцыйнай сімволікай. У 1919—1920 гг. беларуская
нацыянальная сімволіка выкарыстоўвалася беларускімі вайсковымі
фарміраваннямі ў Літве і Польшчы. Пасля Рыжскага мірнага дагавора
1921 г. Беларусь і яе народ аказаліся распалавіненымі паміж Савецкай
Расіяй і Польшчаю. На землях Заходняй Беларусі, уключаных у склад
Польскай дзяржавы, беларускі нацыянальна-вызвольны і дэмакратычны
рух вёў барацьбу пад нацыянальнай сімволікай. Яна выкарыстоўвалася
ва ўсіх беларускіх школах і гімназіях, на мітынгах працоўных,
беларускім студэнцтвам. Беларуская нацыянальная сімволіка была
элементам школьна-гімназічнага касцюма беларускіх вучняў. У 1939 г.
насельніцтва Заходняй Беларусі ў многіх мясцінах вітала Чырвоную
Армію сваёй нацыянальнай сімволікай. Беларуская зарубежная эміграцыя
ва ўсе часы выкарыстоўвала беларускую нацыянальную
сімволіку. Інакш склаўся лёс беларускай нацыянальнай сімволікі ў
БССР. Тут толькі ў 1926 г. была спроба выкарыстаць нацыянальныя
колеры пры распрацоўцы сцяга і герба БССР. Аднак гэта прапанова не
прайшла, а яе ініцыятар старшыня СНК БССР Я. А. Адамовіч хутка
апынуўся за межамі рэспублікі. Ідэя адраджэння беларускай
нацыянальнай сімволікі звязана з пачаткам дзейнасці ў другой палове
1980-х гадоў маладзёжных нефармальных гісторыка-культурных
аб’яднанняў і клубаў («Талака», «Паходня», «Узгор’е» і інш.),
узнікненнем у 1988 г. Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» і
партый дэмакратычнага кірунку (БСДГ, НДПБ, Сялянскай партыі, АДПБ і
інш.). Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі 1990 г. прызнала
беларускую нацыянальную сімволіку. Пад гэтай сімволікай прайшлі
красавіцкія і майскія забастоўкі працоўных Беларусі 1991 г., якія
адыгралі сваю ролю ў крушэнні таталітарызму ў рэспубліцы. Сесія
Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 19.9.1991 г. прыняла законы
«Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе
Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь
з’яўляецца старажытны беларускі герб Пагоня, Дзяржаўным сцягам
Рэспублікі Беларусь — бела-чырвона-белы сцяг*.
М.А.Ткачоў (Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993. Т. 1. С.
391—393)
* З 1995 г. дзяржаўная сімволіка Беларусі зменена.
Референдум 1995 года и судьба символики
14 мая 1995 президентом Беларуси A. Лукашенко был проведен национальный референдум, который привел к восстановлению новых государственных символов Беларуси, вдохновленной символами прежней Белорусской советской Социалистической Республики. В течение подготовки референдума все государственные средства массовой информации проводили пропагандистскую кампанию, которая была направлена на то, чтобы связать символ "ПАГОНЯ" и бело-красно-белый флаг исключительно с нацистской деятельностью в Беларуси 1941-1944 годах. В результате такой пропаганды, в духе времен Сталина, 75 % голосов ответили "Да" на вопрос: "Вы принимаете новые государственные символы?"
Существенное число избирателей голосование "да"- как в поддержку " ПАГОНІ " и бело- красно- белого флага, которые были приняты только за 4 года до этого. Кроме того 75 % голосов "да" насчитывали к 49 % всего числа белорусских избирателей. Согласно белорусской конституции требуется 50 % для изменения государственного символа.
Несмотря на все эти несогласованности в следующий день после референдума, без парламентской ратификации и до выпуска официальных результатов рефферендума, символ " ПАГОНЯ " был снят с государственных зданий Беларуси.
Возможно одна из других причин этих решений была непопулярность белорусского национального движения, известного его довольно радикальным положением. " ПАГОНЯ " и бело- красно- белый флаг были связаны в общем сознании белорусов в больше с этим радикальным политическим движением чем с 700 годами истории " ПАГОНІ” на нашей земле.
Сегодня, символ "ПАГОНЯ" объединяет тех белорусов, кто не потерял их национальную идентичность через 200 лет господства Российской империи и 70 лет советского тоталитаризма. К сожалению, в данный исторические период, "ПАГОНЯ" - 700-летний символ белорусской нации и бело- красно- белый находятся на грани запрета.
По материалам сайта: www.belarusguide.com
Cтатья: Belarusian state symbol "Pahonia" - "Chase"
|