Всё что мне интересно

Сайт на белорусском и русском языках

Навигация

Главная
Фотоколлекция
Новости проэкта
Наши баннеры
Ссылки
Друзья сайта
Наши контакты
Гостевая книга

Новости

Свежая новость
Все новости

Беларусь

История Беларуси
  БНР
  Беларускія сімвалы
Города Беларуси

Развлечения

Анекдоты
SMS ки
Тосты
Поздравления
Афоризмы

Праца з HTML

Скрыпты
Cлоўнік тэгаў

Беларусь




Цитата


Изображение




 

Беларускія нацыянальныя сімвалы


Беларуская нацыянальная сімволіка — гэта комплекс універсальных семантычных знакаў, колераў і выяў, якія адлюстроўваюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць беларускага народа, яго эстэтычны густ і светаўспрыманне, філасофскае асэнсаванне свайго месца ў еўрапейскай цывілізацыі. Беларуская нацыянальная сімволіка ўключае гістарычны герб Пагоня і створаны на яго аснове бела-чырвона-белы сцяг.
Паходжанне герба Пагоня сягае ў глыб стагоддзяў і генетычна звязана са старажытнаславянскай ваеннай традыцыяй народнай пагоні эпохі родаплемяннога ладу — найважнейшай функцыяй арганізацыі жыцця і побыту ўсіх славянскіх плямён, калі кожны чалавек быў у адказе за жыццё свайго супляменніка. У выпадку раптоўнага нападу праціўніка і захопу ў палон членаў абшчыны кожны мужчына, які меў права насіць зброю, быў абавязаны пешкі або конна кідацца ў пагоню за ворагам, каб адбіць палон. Ва ўмовах ваеннай дэмакратыі традыцыя народнай пагоні выконвалася безумоўна і захоўвалася стагоддзямі і ў эпоху Кіеўскай Русі, і ў часы ВКЛ. Іпацьеўскі летапіс паведамляе пра пагоню жыхароў Берасця ў 1280 г. за польскім ваенным атрадам у 200 чалавек, які «паваяваў» аколіцы горада і 10 вёсак па р. Кросна. Грамата вялікага князя ВКЛ і караля польскага Ягайлы, датаваная 1387 г., адназначна тлумачыла пра абавязак пагоні насельніцтву Полацкай зямлі, Мсціслаўскага княства, Наваградскай зямлі, Гарадзеншчыны: «Згодна старажытнаму звычаю, ваенны паход застаецца абавязкам, які здзяйсняецца ўласнымі затратамі і выдаткамі. У тым жа выпадку, калі прыйдзецца праследаваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, то для праследавання, якое па-народнаму называецца пагоняй, абавязваюцца адпраўляцца не толькі рыцары, але і кожны мужчына, якога б ён ні быў паходжання і стану, толькі б ён быў здольны насіць зброю». Галоўнаю прычынаю трывалага існавання і замацавання на землях Беларусі старажытнай традыцыі народнай пагоні былі бясконцыя паходы і войны суседніх народаў і княстваў з Х ст. па 1670-я гады. Гэта было выклікана выключна важным геастратэгічным размяшчэннем Беларусі на скрыжаванні найважнейшых гандлёвых шляхоў з Поўначы на Поўдзень (шлях «з варагаў у грэкі») і з Захаду на Усход (з Еўропы на Маскву, на Паволжа і далей, у Сярэднюю Азію). Так, у Х—ХІІІ стст. князі варажскія, наўгародскія, смаленскія, кіеўскія і іх саюзнікі пры ўдзеле стэпавых качэўнікаў здзейснілі на тэрыторыі Беларусі больш за 100 паходаў. Да гэтага трэба дадаць напады польскіх ваенных атрадаў і галіцка-валынскіх дружын, якія ў другой палове ХІІІ ст. не аднойчы прыводзілі з сабой мангола-татарскае войска. Найцяжэйшым праціўнікам для Беларусі на працягу амаль 200 гадоў быў крыжацкі ордэн. З тэрыторыі Прусіі, Лівоніі і Польшчы з пачатку ХІІІ ст. і па 1410 г. ён зрабіў больш за 140 паходаў на землі Панямоння, Падзвіння і Берасцейшчыны. У адказ было праведзена больш за 60 паходаў, многія з якіх мелі характар традыцыйнай пагоні. Крымскія татары на працягу 1476—1567 гг. здзейснілі ў межы ВКЛ 75 рабаўнічых рэйдаў за людскім палонам. Бясконцыя паходы рускіх вялікіх князёў і цароў з канца XV ст. скончыліся руска-польскай вайной 1654—1667, калі загінула больш за палавіну насельніцтва Беларусі.
Ідэя абароны Бацькаўшчыны, сфакусіраваная ў традыцыі народнай пагоні, стала цэментуючай дзяржаўнай ідэалогіяй для ўсіх жыхароў Беларусі і ВКЛ і ператварылася ў ідэалагічны знак і сімвал эпохі, а пад уплывам еўрапейскай геральдыкі і рыцарскіх традыцый увасобілася ў графічны сімвал — герб Пагоня. Упершыню гэты сімвал зафіксаваны як герб каля 1270 г. у старажытным беларускім горадзе Наваградку (Навагрудку). Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў Рачынскага, Альшэўскага, Румянцаўскага і Еўраінаўскага спісаў, Хронікі Быхаўца і «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М. Стрыйкоўскага, герб уяўляў сабой «чалавека на коні з мечом, а то знаменуючи через той герб пана дорослого лет, хто бы мог боронити мечом Отчизны своее». Паводле Іпацьеўскага летапісу, такім гербам карыстаўся навагрудскі князь Віцень, які каля 1293 г. «измысли себе герб и печать: рыцер збройны на коне з мечом еже ныне наричут Погоня». Пазней пячатка з гербам Пагоня з’явілася ў полацкіх князёў. Самая ранняя з іх датуецца 1330 г. З’яўленне знака Пагоня праз геральдыку і сфрагістыку ў Навагрудку і Полацку тлумачыцца тым, што гэта былі сталіцы двух найбуйнейшых дзяржаўных аб’яднанняў — Полацкай і Навагрудскай зямель. Полацк і Навагрудак былі галоўнымі ваеннымі базамі адпору крыжацкай агрэсіі на Беларусі.
Графічная выява герба Пагоня прайшла пэўныя шляхі развіцця. Вядома 5 варыянтаў герба: коннік з німбам вакол галавы; без німба; з мячом, але без шчыта; з мячом і шчытом, на якім герб Калоны; з мячом і шчытом, а на ім 6-канцовы крыж. Крыж гэты ідэнтычны крыжу Ефрасінні Полацкай — святыні Полацкай зямлі. Упершыню ён з’явіўся на гербавым шчыце грабніцы вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Ягайлы. Пячаткі з выявай коннага воіна мелі ў ХІІІ ст. смаленскія князі і наўгародскі князь Аляксандр Неўскі, у XV ст. вялікі маскоўскі князь Васілій І Дзмітрыевіч. У аснове расійскіх гербаў XIV ст. і больш позніх (Яздок, Сакольнік, Георгі Пераможца) таксама ляжыць вобраз старажытнаславянскай Пагоні, сведчыць пра этнічную блізкасць беларусаў і рускіх. Герб Пагоня меў самае шырокае распаўсюджанне і выкарыстанне ў сярэдневяковай Беларусі. Паводле Статутаў ВКЛ 1566 і 1588 г., кожны павет быў абавязаны мець пячатку з Пагоняй. Выява Пагоні абавязкова прысутнічала на ваяводскіх сцягах-харугвах. Гэтым гербам упрыгожваліся вежы гарадскіх магістратаў і ўязныя брамы гарадоў і замкаў. Яна была на галоўнай пячатцы вялікага князя ВКЛ, чаканілася на манетах дзяржавы.
Як дзяржаўны сімвал герб меў выгляд шчыта барочнай формы, асноўнае поле якога было пурпуровага колеру, а сярэдзіну займала выява беласнежнай Пагоні. У адборы колераў для сімволікі, яе колернай гаме праявіліся нацыянальныя традыцыі і мастацкі густ нашых продкаў. Славяне асабліва шанавалі белы і чырвоны колеры, лічылі іх свяшчэннымі, гэта былі асноўныя колеры іх адзення. У белае адзенне з чырвоным поясам апраналіся старэйшыны плямён і язычніцкія першасвятары. Генетычныя вытокі любові славян да двух колераў схаваны ў глыбіні тысячагоддзяў, у часах індаеўрапейскай агульнасці, калі ў большасці плямён белы і чырвоны колеры абагаўляліся. Белы колер у тагачасным светаўспрыманні атаясамліваўся з колерам матчынага малака. Ён асацыіраваўся з карміцелькай-зямлёй, з маці-прыродай, з маці-жанчынай. Чырвоны колер лічыўся сімвалам агню і вечнага жыцця. У сувязі з развіццём язычніцкай рэлігіі з’явілася вера ў замагільнае жыццё. Таму памерлых, асабліва дзяцей, пасыпалі чырвонай мінеральнай фарбай — вохрай, чым як бы доўжылі жыццё нябожчыка на тым свеце.
Пасля рассялення ў І тысячагоддзі н. э. усходне-славянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і асіміляцыі тут балцкага і угра-фінскага насельніцтва, старажытныя традыцыі захаваліся, але ў сувязі з далейшым духоўным развіццём грамадства сэнсавае значэнне белага і чырвонага колераў значна пашырылася. Белае стала сімвалізаваць знак дабра, знак чысціні, крынічнай вады, шляхетнага серабра. Чырвонае стала знакам жыватворнага агню, сімвалам адвагі і ваяўнічасці, храбрасці, доблесці і праведнай крыві, пралітай за Айчыну. У найбольшай пашане ў продкаў беларусаў лічыўся пурпуровы колер. Пурпур сімвалізаваў лепшыя якасці мужчыны-воіна, а для князя быў знакам яго боскага паходжання. Адзенне пурпуровага колеру маглі насіць толькі князі і каралі. Па гэтай прычыне першыя сцягі правіцеляў зямель і княстваў мелі менавіта такі колер. Узнятыя сцягі паказвалі ўсяму войску, дзе знаходзіцца іх князь (кароль, правіцель) або ўвогуле, што ён прысутнічае на полі бою. У пачатку XVI ст. на Беларусі, як і па ўсёй Еўропе, сталі з’яўляцца сцягі, звязаныя сваімі колерамі з гербам дзяржавы. Паводле законаў геральдыкі асноўным колерам сцяга стаў колер беласнежнай коннай Пагоні. У сярэдзіне палотнішча праходзіла гарызантальная пурпуровая паласа, якая адпавядала колеру геральдычнага шчыта. Так узнікла трохпалоснае спалучэнне — бела-чырвона-белага колераў. Упершыню графічна зафіксаваны сцяжкі такога колеру ў конніцы ВКЛ, паказанай на палатне «Бітва пад Оршай у 1514 г.», што захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Варшаве. У гэты час з’явіўся і бела-чырвоны польскі сцяг. Пасля Люблінскай уніі 1569 г., калі стала закладвацца федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, якая аб’яднала Польскае каралеўства і ВКЛ з адзіным каралём (ён жа адначасова і вялікі князь ВКЛ), пачаліся першыя спробы аб’яднаць абодва сцягі ў адзін, тым больш што ў аснове іх ляжалі аднолькавыя колеры — белы і чырвоны. У 1605 г. кароль Жыгімонт III Ваза ўжыў трохпалосны чырвона-бела-чырвоны сцяг, а крыху пазней з’явіўся бела-чырвона-бела-чырвоны сцяг як спроба аб’яднаць абодва сцягі членаў федэрацыі. Аднак такі сцяг не прыжыўся, і дамінаваць стаў польскі сцяг. Ваяводствы, створаныя ў ВКЛ, у час адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гг. (Берасцейскае, Віцебскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Наваградскае, Полацкае і інш.) мелі самастойныя сцягі-харугвы, якія яны атрымлівалі цэнтралізавана з велікакняжацкага скарбу. На ўсіх іх была выява Пагоні. Беларускія ваенна-служылыя татары ў XVI—XVIII ст. выстаўлялі войска пад уласнай харугвай бела-чырвона-белага колеру з выявай па цэнтры паўмесяца і зоркі. Мелі яны і свой воінскі сімвал — г. зв. татарскую Пагоню, дзе коннік замест мяча трымае лук, шчыт адсутнічаў.
Праваслаўная рэлігія з часоў хрышчэння зямель Беларусі ашчадна ставілася да старадаўніх традыцый і сімвалаў, звязаных з воінскім служэннем, і ўсяляк іх асвячала. У гадзіну цяжкіх выпрабаванняў царква заўсёды была з народам, заклікаючы яго грудзьмі стаяць за радзіму і веру. Святары і манахі былі ў складзе дружын, натхняючы воінаў на праведную бітву, адпявалі загінуўшых, перавязвалі параненых, арганізоўвалі шпіталі, збіралі сродкі і правіянт для пацярпелых воінаў. Лёс царквы шчыльна пераплёўся з лёсам і гісторыяй Беларусі, яе народам і нацыянальнымі сімваламі. Пра гэта сведчыць і бела-чырвона-белая стужка, уключаная ў камплект адзення царкоўных іерархаў. Яна трактуецца як знак патрыяршай улады, як сімвал настаўніцкай місіі Ісуса Хрыста на зямлі, перададзенай яго вучням, як вогненны след яго праведнага слова на бязгрэшнай чыста-белай душы верніка.
З канца XVIII ст. і да сярэдзіны ХІХ ст. пытанне пра беларускую нацыянальную сімволіку было знята з гісторыі Беларусі, але яно ўзнікла ў час паўстання 1863—1864 гг., калі К. Каліноўскі вярнуўся да сімвала Пагоні. Ёсць падставы меркаваць, што ён адрадзіў да жыцця і бела-чырвона-белы сцяг. З канца ХІХ ст. у Пецярбургу дэмакратычная студэнцкая моладзь Беларусі і Літвы на сваіх культурна-асветных вечарынах выкарыстоўвала Пагоню і нацыянальны сцяг. Шматлікія факты сведчаць аб неаднаразовым выкарыстанні беларускай нацыянальнай сімволікі ў дарэвалюцыйны час у Вільні, Санкт-Пецярбургу, Мінску і інш. гарадах. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. салдаты-беларусы 12-й дзеючай арміі насілі ўшытыя ў пятліцы шынялі бела-чырвона-белыя нацыянальныя стужкі. Беларуская нацыянальная сімволіка прысутнічала ў снежні 1917 г. на Усебеларускім з’ездзе ў Мінску. Абвешчаная 25.3.1918 г. Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) зрабіла герб Пагоня і бела-чырвона-белы сцяг сваёй афіцыйнай сімволікай. У 1919—1920 гг. беларуская нацыянальная сімволіка выкарыстоўвалася беларускімі вайсковымі фарміраваннямі ў Літве і Польшчы.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. Беларусь і яе народ аказаліся распалавіненымі паміж Савецкай Расіяй і Польшчаю. На землях Заходняй Беларусі, уключаных у склад Польскай дзяржавы, беларускі нацыянальна-вызвольны і дэмакратычны рух вёў барацьбу пад нацыянальнай сімволікай. Яна выкарыстоўвалася ва ўсіх беларускіх школах і гімназіях, на мітынгах працоўных, беларускім студэнцтвам. Беларуская нацыянальная сімволіка была элементам школьна-гімназічнага касцюма беларускіх вучняў. У 1939 г. насельніцтва Заходняй Беларусі ў многіх мясцінах вітала Чырвоную Армію сваёй нацыянальнай сімволікай. Беларуская зарубежная эміграцыя ва ўсе часы выкарыстоўвала беларускую нацыянальную сімволіку.
Інакш склаўся лёс беларускай нацыянальнай сімволікі ў БССР. Тут толькі ў 1926 г. была спроба выкарыстаць нацыянальныя колеры пры распрацоўцы сцяга і герба БССР. Аднак гэта прапанова не прайшла, а яе ініцыятар старшыня СНК БССР Я. А. Адамовіч хутка апынуўся за межамі рэспублікі. Ідэя адраджэння беларускай нацыянальнай сімволікі звязана з пачаткам дзейнасці ў другой палове 1980-х гадоў маладзёжных нефармальных гісторыка-культурных аб’яднанняў і клубаў («Талака», «Паходня», «Узгор’е» і інш.), узнікненнем у 1988 г. Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» і партый дэмакратычнага кірунку (БСДГ, НДПБ, Сялянскай партыі, АДПБ і інш.). Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі 1990 г. прызнала беларускую нацыянальную сімволіку. Пад гэтай сімволікай прайшлі красавіцкія і майскія забастоўкі працоўных Беларусі 1991 г., якія адыгралі сваю ролю ў крушэнні таталітарызму ў рэспубліцы. Сесія Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 19.9.1991 г. прыняла законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь з’яўляецца старажытны беларускі герб Пагоня, Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь — бела-чырвона-белы сцяг*.

М.А.Ткачоў
(Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1993. Т. 1. С. 391—393)

* З 1995 г. дзяржаўная сімволіка Беларусі зменена.


Референдум 1995 года и судьба символики

14 мая 1995 президентом Беларуси A. Лукашенко был проведен национальный референдум, который привел к восстановлению новых государственных символов Беларуси, вдохновленной символами прежней Белорусской советской Социалистической Республики. В течение подготовки референдума все государственные средства массовой информации проводили пропагандистскую кампанию, которая была направлена на то, чтобы связать символ "ПАГОНЯ" и бело-красно-белый флаг исключительно с нацистской деятельностью в Беларуси 1941-1944 годах. В результате такой пропаганды, в духе времен Сталина, 75 % голосов ответили "Да" на вопрос: "Вы принимаете новые государственные символы?"

Существенное число избирателей голосование "да"- как в поддержку " ПАГОНІ " и бело- красно- белого флага, которые были приняты только за 4 года до этого. Кроме того 75 % голосов "да" насчитывали к 49 % всего числа белорусских избирателей. Согласно белорусской конституции требуется 50 % для изменения государственного символа.

Несмотря на все эти несогласованности в следующий день после референдума, без парламентской ратификации и до выпуска официальных результатов рефферендума, символ " ПАГОНЯ " был снят с государственных зданий Беларуси. Возможно одна из других причин этих решений была непопулярность белорусского национального движения, известного его довольно радикальным положением. " ПАГОНЯ " и бело- красно- белый флаг были связаны в общем сознании белорусов в больше с этим радикальным политическим движением чем с 700 годами истории " ПАГОНІ” на нашей земле.

Сегодня, символ "ПАГОНЯ" объединяет тех белорусов, кто не потерял их национальную идентичность через 200 лет господства Российской империи и 70 лет советского тоталитаризма. К сожалению, в данный исторические период, "ПАГОНЯ" - 700-летний символ белорусской нации и бело- красно- белый находятся на грани запрета.

По материалам сайта: www.belarusguide.com
Cтатья: Belarusian state symbol "Pahonia" - "Chase"


Copyright © 2007 Vandrounik- DESIGN. All rights reserved. Все права на авторские материалы, опубликованные на сайте, защищены в соответствии с международным законодательством об авторском праве и смежных правах. При любом использовании авторских материалов ссылка на vandrounik.narod.ru обязательна.

 

Реклама на сайте




Наш баннер






Реклама на сайте




Ключевые слова

Солигорск, Салігорск, Беларусь, Белоруссия, Belarus, ВКЛ, ЛитБел, БНР, БССР

Наши счётчики




Hosted by uCoz